BelarusianEnglishRussian

 








  «Што ў душы, тое будзе і ў слове»  

“Што ў душы, тое будзе і ў слове” пад такой назвай 30 лістапада 2020 года ў бібліятэцы прайшло мерапрыемства, прысвечанае 90-годдзю з дня нараджэння Уладзіміра Караткевіча, паэта, празаіка, драматурга, чалавека энцыклапедычных ведаў і нястомнай працавітасці, лаўрэата Дзяржаўых прэмій.

Адзін з рэдкіх і дзіўных рамантыкаў нашага часу Уладзімір Караткевіч быў яшчэ пры жыцці прызнаны класікам сучаснай беларускай літаратуры. Яго жыццё – гэта ўзор служэння радзіме, народу, мове. Ён — гонар і сумленне беларускай нацыі. Найвялікшая каштоўнасць усяго, што напісаў пісьменнік, заключаецца ў тым, што яго творы выхоўваюць патрыятычныя пачуцці, вучаць лепш разумець наша мінулае і сучаснае.

Галоўнай мэтай мерапрыемства было набліжэнне Караткевіча да чытачоў, паказаць, якім ён быў чалавекам, выхоўваць у навучэнцаў гонар, павагу, любоў да Беларусi, да сваёй нацыi.

Найбольш поўнаму раскрыццю вобраза пісьменніка садзейнічала наладжаная кніжная выстава «Пад ветразем дабра і прыгажосці».

На працягу мерапрыемства гучалі песні ў аснову якіх былі пакладзены паэтыныя радкі У.Караткевіча.

 

Написать письмо Администратору
(кроме обращения граждан)

© УО "Борисовский государственный медицинский колледж" 2019г.
Перепечатка материалов сайта только с разрешения администрации колледжа.