“Вечная мелодыя жыцця” пад такой назвай 27 снежня 2018 года ў бібліятэцы прайшло мерапрыемства, прысвечанае 100-годдзю з дня нараджэння Кастуся Кірэенкі, заслужанага дзеяча культуры, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі.

Творчы дыяпазон Кастуся (Канстанціна Ціханавіча) Кірэенкі надзвычай шырокі, але пры ўсім гэтым ён перш за ўсё паэт, паэт самабытнага таленту. Паэзія яго непарыўна звязана з лёсам свайго пакалення, якое прайшло праз выпрабаванні вайной. Тонкая настраёвасць і лірызм у ёй спалучаюцца з узнёслым пачуццём любові да роднай зямлі, са свежасцю і багаццем адценняў перажыванняў. Паэтычная творчасць К. Кірэенкі – прыкметны ўклад у пасляваенную беларускую паэзію.

Найбольш поўнаму раскрыццю вобраза паэта садзейнічала наладжаная кніжная выстава «Вечная мелодыя жыцця».

На працягу мерапрыемства гучалі песні на словы Кастуся Кірэенкі.

Вершы Кастуся Кірэенкі чыталі Казлоўская Валерыя, Шукан Екацярына, Сікірыцкая Дар ҆я.